Февраль 2015 Выставка-презентация Супрунчика

Іван Піліпавіч Супрунчык – славуты народны майстар, разьбяр па дрэве, мастак. Родам з вёскі Цераблічы Столінскага раёна. Іван Супрунчык высякае з дрэва скульптуры. Звычайная сялянская сякера ў яго руках здольная на незвычайныя, непаўторныя выявы. Некалькі ашчадных, дакладных зарубак — і дрэва ажывае ў тварах, позірках, усмешках і постацях яго драўляных персанажаў. Калі ў цудзе вяртання спілаванаму дрэву жыцця разам з мастаком прымае ўдзел і глядач — гэта заўсёды дакрананне да сакральнай таямніцы творчасці.

Шмат разоў дэманстраваў Іван Піліпавіч сваё майстэрства на разнастайных выстаўках, конкурсах, фестывалях, святах. Пабываў ён і ў нашай школе.17 лютага ў актавай зале нашай школы прайшла выстава прэзентацыя прац майстра.