Октябрь 2017 Творческая встреча с Л.Дранько-Мойсюком и Э.Акулиным

Творчая сустрэча прайшла ў сярэдняй школе №2 г.Століна. Пра жыццё, творчасць, паэзію, пра планы на будучае, і не толькі гаварылі паэты са школьнікамі і настаўнікамі. На сустрэчу з паэтамі прыйшлі ўсе вучні, якія цікавяцца сучаснай беларускай паэзіяй.

Дзякуючы наведванню Леанідам Дранько-Майсюком і Эдуардам Акуліным нашай школы вучні атрымалі не проста магчымасць сустрэцца з вядомымі беларускімі паэтамі, але і асабіста размаўляць з імі, задаць самыя хвалюючыя пытанні.

Вершы, прысвечаныя роднаму Давыд-Гарадку, продкам і не толькі чытаў Леанід Дранько-Майсюк. Неаднаразова ў час сустрэчы паэт заклікаў моладзь захоўваць родную культуру і традыцыі, шанаваць гісторыю сваёй зямлі. Леанід Дранько-Майсюк прэзентаваў сваю новую кнігу “…Натуральны, як лінія небасхілу”, якая прысвечана юбілею народнага паэта Беларусі Максіма Танка.

Сваёй творчасцю з прысутнымі падзяліўся і паэт-бард Эдуард Акулін, які прачытаў вершы і выканаў некалькі песен пад гітару. Удзячныя вучні і настаўнікі зрабілі гасцям музычныя падарункі, выступіўшы на сцэне актавай залы з песеннымі і танцавальнымі нумарамі.