Віктарына "Край мой Белая Русь"

04.03.2023

У суботу, 4 сакавіка, сярод вучняў другіх класаў была праведзена гульня -віктарына "Край мой Белая Русь".Дзеці з вялікім задавальненнем "намалявалі"карціну пра нашу Беларусь не алоўкамі ,а словамі,прымалі ўдзел у віктарынах, конкурсах"Падумай і адкажы","Дапоўні прыказку","Добры знаўца прыроды",называлі назвы гарадоў, якія пачынаюцца з вызначанай літары,разгадвалі крыжаванкі,чыталі вершы пра Беларусь.Вучні паслухалі гуказапіс танцавальных мелодый "Бульба", "Лявоніха" і напісалі свае пажаданні роднай краіне.У заключэнне ўсе ўдзельнікі гульні-віктарыны атрымалі падарункі — фотаздымкі пра Беларусь.