Як ты дорага мне, мая родная мова

22.09.2022
З 16 па 23 верасня ў нашай установе адукацыі прайшоў Тыдзень роднай мовы “Як ты дорага мне, мая родная мова!” На працягу тыдня вучні 1-11 класаў прымалі актыўны ўдзел ва ўсіх мерапрыемствах.

Пачаўся тыдзень з выставы вучэбнай літаратуры па беларускай мове “Сэрцам роднага слова краніся” і выставы, прысвечанай знакамітым землякам “Майстры слова”

У гэты дзень вучні 8-11 класаў прынялі ўдзел  у рэспубліканскім дыктанце, прымеркаваным да Дня народнага адзінства.

Для вучняў школы  было прапанавана шэраг  разнастайных мерапрыестваў па форме і змесце. Вучні з задавальненнем удзельнічалі ў мерапрыемствах, чыталі вершы. У сценах школы гучала беларускае слова, яно выхоўвала, падтрымлівала і дарыла радасць. 

Мерапрыемствы Тыдня садзейнічалі развіццю інтэлектуальных магчымасцей вучняў, іх творчых здольнасцей, выхаванню любові і павагі да роднай мовы, падтрымлівалі цікавасць да яе вывучэння.