Літаратурная гульня-віктарына, па матывам беларускіх народных казках

20.04.2024

20 красавіка ў школьнай бібліятэцы прайшла літаратурная гульня-віктарына, па матывам беларускіх народных казках. Наведалі мерапрыемства вучні 4"Г" класа. Для дзяцей былі прапанаваны зборнікі беларускіх народных казак:" Народныя казкі для дзетак"," Беларускія народныя казкі "," Крынічка народнай творчасці " і іншыя. Вучні адказвалі на пытанні віктарыны напрыклад:" Прадоўжыць назвы беларускіх народных казак", "Пазнайце казку па пачатку", "Пазнайце казку па канцоўцы" і многае іншае. З кубіка-рубіка сачынялі казку на беларускай мове. А за правільныя адказы яны атрымалі салодкія пачастункі. Гульня-віктарына садзейнічае жаданню чытаць беларускія народныя казкі, выхаванню дабрыні, узаемадапамогі, міласэрнасці і працавітасці.